У мінскім аэрапорце за грошы пасажыры змогуць прайсці на дагляд без чаргі

У мінскім аэрапорце за грошы пасажыры змогуць прайсці на дагляд без чаргі

У Нацыянальным аэрапорце Мінск за грошы пасажыры міжнародных рэйсаў змогуць пасля рэгістрацыі прайсці на перадпалётны дагляд без чаргі. Новая паслуга FastTrack пачне дзейнічаць з 1 жніўня, яе кошт складзе 20 рублёў (для дзяцей да трох гадоў — бясплатна). Дагляд у прыярытэтным парадку будуць праводзіць у асобным пункце. Прэс-служба аэрапорта мяркуе, што новая паслуга будзе карысная для тых пасажыраў, якія спазняюцца, ці для тых падарожнікаў, якія эканомяць свой час.

Для таго, каб прайсці на перадпалётны дагляд без чаргі пасажыр мусіць быць не толькі зарэгістраваны на рэйс, але і мець раздрукаваны пасадачны талон ды папяровы чэк аб аплаце паслугі. Больш падрабязна можна прачытаць тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі