У Мінскім аэрапорце з-за тумана затрымліваюцца восем рэйсаў
![У Мінскім аэрапорце з-за тумана затрымліваюцца восем рэйсаў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/airport.jpg.webp?itok=KnQkXE5M)
У Нацыянальным аэрапорце “Мінск” восем самалётаў не могуць прызямліцца ў патрэбны час. Рэйс з Калінінграду ў Мінск адменены. Прычынай затрымкі сталі неспрыяльныя ўмовы надвор’я.
“Ніякіх зменаў у надвор’і ў бліжэйшы час не прадбачыцца: туман будзе трымацца да 14.00 . Але аэрапорт працуе ў штатным рэжыме”, — паведамілі Еўрарадыё ў прэс-службе аэрапорта.
У Мінску сёння чакаецца +4... +6, без ападкаў. Вецер слабы, паўднёва-усходні. Па Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, на поўдні — да 12 цяпла.