Вы тут

У мінскіх школах і гімназіях тэстуюць новыя стравы

sb.by

У мінскіх школах і гімназіях тэстуюць дзевяць новых страваў. Самыя запатрабаваныя з іх могуць з'явіцца ў веснавым меню, інфармуе БЕЛТА. Спецыялісты галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама кажуць, што новаўвядзенне неабходна для максімальнага ахопу навучэнцаў гарачым харчаваннем. Пры выбары новых страў улічваліся "прынцыпы здаровага і рацыянальнага харчавання".

Сярод "эксперыментальных" страў — "Суп малочны "Мінскі", "Шніцаль "Лянок", мафін "Ёга-шык" ды іншыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.