У мінскай Серабранцы з даху 12-павярховіка зваліўся хлопчык

У мінскай Серабранцы з даху 12-павярховіка зваліўся хлопчык

У мінскай Серабранцы дзіця звалілася з даху 12-павярховага дома. Як паведамляе МУС у сваім Тэлеграм-канале, здарэнне адбылося сёння на вуліцы Пляханава. Інфармацыя пра інцыдэнт паступіла ў міліцыю ад відавочцы.

Пацярпелы — хлопчык з выгляду 10-12 гадоў. Яго даставілі ў лякарню з траўмамі рознай ступені цяжкасці.

Праваахоўнікі высвятляюць акалічнасці здарэння. Пакуль вядома, што хлопчык гуляў на даху са сваім сябрам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі