У мінскай "Галерэі" аб'яўлялі эвакуацыю

У мінскай "Галерэі" аб'яўлялі эвакуацыю

Увечары 23 жніўня ў мінскім гандлёва-забаўляльным цэнтры "Галерэя" па праспекце Пераможцаў аб'яўлялі эвакуацыю. Людзей па гучнай сувязі прасілі пакінуць будынак, але ненадоўга. Па некаторых звестках, спрацавала пажарная сігналізацыя.

Як паведамляла Еўрарадыё, 19 жніўня ў Мінску пасля атрымання электронных лістоў з пагрозамі былі эвакуяваныя некалькі гатэляў, вакзалаў, гандлёвых цэнтраў, у тым ліку і "Галерэя". Нічога небяспечнага сапёры не знайшлі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі