Вы тут

У мінскай бальніцы жанчыне зрабілі адначасова тры розныя аперацыі

У аперацыйнай / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У 3-й мінскай бальніцы жанчыне зрабілі адначасова тры розныя аперацыі. Як паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя, у пачатку студзеня сёлета яна звярнулася з прычыны міёмы маткі вялікіх памераў. Пасля даабследавання спецыялісты прынялі рашэнне аб мэтазгоднасці сімультаннай аперацыі.

У аперацыйнай працавала брыгада з 11 дактароў-хірургаў, акушэраў-гінеколагаў, анестэзіёлагаў-рэаніматолагаў і медсясцёр. У выніку правядзення трох самастойных аперацый пацыентцы выдалілі жоўцевы пухір, матку з прыдаткамі, зрабілі пластыку пупкавай грыжы.

Мінздароўя адзначае, што пасляаперацыйны перыяд працякаў без ускладненняў. На 10-я суткі жанчыну выпісалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.