Вы тут

У мінскага “Дынама” ўжо дзявятая запар параза ў перадсезонных матчах

ХК "Дынама-Мінск"

У хакейнага клуба “Дынама-Мінск” дзявятая параза запар у перадсезонных матчах. Сёння яны саступілі яраслаўскаму “Лакаматыву”, з якім гулялі ў Рызе на Кубку Латвійскай чыгункі —  3:5. На гэтым турніры яны занялі апошняя месца.

У першым матчы турніру ў Латвіі мінчане саступілі “Ак Барсу” —  0:3, а затым атрымалі разгром ад “Аўтамабіліста” —  0:6, а потым прайгралі таксама з буйным лікам рыжскім аднаклубнікам —  1:3.

Раней мінскае “Дынама” пяць разоў запар саступала на Кубку губернатара Ніжагародскай вобласці і на Кубку Салея.

Першы матч у сезоне КХЛ “зубры” згуляюць 2 верасня на “Мінск-Арэне”. Яны прымуць ніжнекамскага “Нафтахіміка”.