У Мінск прыляцеў Уладзімір Пуцін

У Мінск прыляцеў Уладзімір Пуцін

У Мінск прыляцеў Уладзімір Пуцін. Ён сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам і прыме ўдзел у III Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

Самалёт кіраўніка Расіі здзейсніў пасадку ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, перадае БЕЛТА. Уладзіміра Пуціна сустракаў прэ'ер-міністр нашай краіны Андрэй Кабякоў.

Па словах прэс-сакратара кіраўніка Беларусі Наталлі Эйсмант, Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін правядуць сустрэчу ў Палацы Незалежнасці. Кіраўнікі дзвюх дзяржаваў плануюць абмеркаваць беларуска-расійскае гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва ды іншыя актуальныя пытанні. Між іншага, кіраўнік Беларусі мяркуе абмеркаваць перспектывы зняцця асобных абмежаванняў ва ўзаемным гандлі.

Пасля двухбаковай сустрэчы Лукашэнка і Пуцін паўдзельнічаюць у пленарным пасяджэнні III Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў Палацы Рэспублікі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі