У Мінлясгасе Беларусі прызналі, што секчы лес сталі больш

У Мінлясгасе Беларусі прызналі, што секчы лес сталі больш

У Мінлясгасе Беларусі прызналі, што секчы лес сталі больш. Але тлумачаць гэта тым, што ён "саспеў". Пра гэта sputnik.by сказаў начальнік упраўлення лясной гаспадаркі міністэрства Сяргей Чарняўскі. Паводле яго слоў, бяздумных ці масавых высечак лясоў няма, а ўсё адбываецца "планава" і ёсць кантроль. Цяпер высякаецца ў два разы больш лесу, чым дзесяцігоддзе таму. І гэты аб'ём "навукова абгрунтаваны".

Беларусь знаходзіцца "ў пікавай лясістасці" за апошнія 100 гадоў, кажа Чарняўскі.

Як вядома, за першае паўгоддзе 2021 года кампаніі, якія сякуць і прадаюць беларускі лес, паказалі рэкордную выручку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі