Міністэрства інфармацыі Беларусі паведаміла пра ўказ Аляксандра Лукашэнкі аб навінавых агрэгатарах у інтэрнэце. Яго мэта — не дапусціць распаўсюджвання матэрыялаў інтэрнэт-рэсурсаў, да якіх у Беларусі абмежаваны доступ. А для гэтага ўлады ўзяліся за ўладальнікаў навінавых агрэгатараў, якія гэтыя публікацыі распаўсюджваюць. Указ устанаўлівае "падставы, умовы і парадак прымянення да ўладальніка навінавага агрэгатара мер рэагавання ў выпадку парушэння ім дзеючага заканадаўства".
У Мінінфарме падкрэсліваюць, што цяпер будуць спыняцца магчымасці распаўсюду матэрыялаў інтэрнэт-рэсурсаў з чорнага спісу. Пад пагрозай блакіроўкі.