У Мінабароны расказалі пра задуму беларуска-расійскіх вучэнняў

Расія перакінула ў Беларусь для ўдзелу ў вучэннях два дывізіёны С-400 і 12 шматмэтавых знішчальнікаў Су-35C / @modmilby​
Расія перакінула ў Беларусь для ўдзелу ў вучэннях два дывізіёны С-400 і 12 шматмэтавых знішчальнікаў Су-35C / @modmilby​

Прадстаўнікі Міністэрства абароны Беларусі прэзентавалі задуму сумесных беларуска-расійскіх вучэнняў "Саюзная рашучасць — 2021". Актыўная фаза вучэнняў пройдзе з 10 па 20 лютага.

Ваенныя сілы дзвюх краін будуць адпрацоўваць узаемадзеянне ва ўмовах "абвастрэння абстаноўкі" вакол умоўнай "Рэспублікі Палессе". 

"Галоўнай прычынай абвастрэння абстаноўкі з'яўляецца імкненне заходніх сіл дэстабілізаваць сітуацыю на тэрыторыі Рэспублікі Палессе, змяніць яе палітычнае кіраўніцтва, дамагчыся ліквідацыі Саюзнай дзяржавы ў інтарэсах далейшага аслаблення Паўночнай Федэрацыі", цытуе "Спутник Беларусь" прадстаўнікоў беларускага Мінабароны.

Тэмай вучэнняў будуць "спыненне і адбіццё знешняй агрэсіі падчас вядзення абарончай аперацыі, а таксама супрацьдзеянне тэрарызму і абарона інтарэсаў Саюзнай дзяржавы".

Падчас распрацоўкі задумы ўлічваліся беларускія падзеі 2020 года і крызіс у Казахстане, расказаў начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл, першы намеснік міністра абароны Беларусі, генерал-маёр Віктар Гулевіч. Паводле яго слоў, было ўлічанае развіццё "падзей, якія адбываліся вакол нашай краіны ў 2020 годзе, усе недружалюбныя пасылы і неабгрунтаваная канцэнтрацыя войскаў".

Пасля заканчэння праверкі, падкрэсліў Гулевіч, вайсковыя часткі і падраздзяленні Узброеных сіл Расіі пакінуць тэрыторыю Беларусі, "што адбывалася пасля ўсіх папярэдніх вучэнняў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі