Вы тут

У міліцыю пачалі выклікаць беларусаў, якія пакідалі каментары пра мігрантаў

Мігранты на беларуска-польскай мяжы

У Беларусі ў міліцыю пачалі выклікаць тых, хто пакідаў у сацсетках каментары пра мігрантаў. Вядомы ўжо адзін такі выпадак: пенсіянерка Ірына Пуцята расказвае, што апынулася ў руках сілавікоў пасля каментара аб мігрантах у "Аднакласніках".

"Мне стала шкада іх дзетак, таму я напісала такі каментар. Сваё асабістае меркаванне. Ніякіх дрэнных мэтаў не пераследвала. Проста ўбачыла фатаграфію, прачытала назву. Я ўжо праз 10 хвілін забылася, што там напісала", — кажа яна.

"Шчыра кажу. Больш ніколі там пісаць не буду... Цяпер я ведаю, што нідзе нічога не трэба казаць лішняга", – заключае напалоханая пенсіянерка.

Ірына Пуцята ўсяго толькі пакінула каментар у "Аднакласніках"

"Мігранцкі крызіс" на межах Беларусі і Еўрасаюза прадаўжаецца ўжо паўгода. У апошнія дні ён сур'ёзна абвастрыўся: каля дзвюх тысяч мігрантаў знаходзяцца на мяжы Беларусі і Польшчы. Некалькі разоў яны спрабавалі прарвацца на польскі бок, а цяпер жывуць у лагістычным цэнтры недалёка ад прапускнога пункта "Брузгі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.