У медалёвым заліку Алімпіяды Беларусь паднялася на 8-е месца

Тры "золата" (у тым ліку і сёння ў мас-старце на 12,5 км) прынесла біятланістка Дар'я Домрачава, 1 "золата" — фрыстайлістка Ала Цупер і 1 "бронзу" — біятланістка Надзея Скардзіна.





Лідыруе ў медалёвым заліку Нямеччына, у якой 12 медалёў, сярод якіх 7 залатых. А найбольш узнагарод у Нідэрландаў — 17.





Нагадаем, сёння ў 20.30 паводле беларускага часу ў Сочы пачнуцца фінальныя спаборніцтвы фрыстайлістаў. Барацьбу за медалі працягнуць трое беларусаў — Дзмітрый Дашчынскі, Антон Кушнір і Дзяніс Восіпаў.

Фота — БЕЛТА