Вы тут

У Мазыры загарэўся вагончык для вартаўнікоў — загінуў мужчына

МНС

У Мазыры на пажары загінуў 40-гадовы мужчына. Паводле інфармацыі МНС, здарэнне адбылося раніцай 21 верасня на тэрыторыі прыватных прадпрыемстваў —  загарэўся вагончык, дзе знаходзілася памяшканне для вартаўнікоў.

На момант прыбыцця пажарных вагончык быў цалкам ахоплены агнём. Вартаўнік знаходзіўся на вуліцы і казаў, што ўнутры можа заставацца яго сын. Пазней выратавальнікі сапраўды знайшлі ў вагончыку абгарэлы труп.

У памяшканне была праведзеная электрычнасць. Мяркуецца, што прычынай ўзгарання магло стаць няправільнае выкарыстанне цеплагенеруючых прыладаў.

Акалічнасці здарэння высвятляе Следчы камітэт.