У Маямі, дзе абрынуўся пешаходны мост, загінулі ад 6 да 10 чалавек

У Маямі, дзе абрынуўся пешаходны мост, загінулі ад 6 да 10 чалавек

У Маямі, дзе 15 сакавіка абрынуўся пешаходны мост, загінулі ад 6 да 10 чалавек. Не менш за 10 чалавек былі шпіталізаваныя, некаторыя з іх знаходзяцца ў крытычным стане.

Канструкцыя ўпала на аўтамабілі, якія рухаліся па вуліцы. Не менш за восем машын былі часткова альбо цалкам раздушаныя. Людзей вызвалялі ратавальнікі з дапамогай спецтэхнікі. Вядома, што мост яшчэ будаваўся. Зусім нядаўна будаўнікі замацавалі яго на пастаянных апорах. Мост збіраліся здаць у эксплуатацыю ў 2019 годзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі