У матчы Кубка Дэвіса Беларусь абыграла каманду Турцыі

19 ліпеня завяршыўся матч Кубка Дэвіса другога раўнда 2-й Еўра-Афрыканскай групы паміж камандамі Беларусі і Турцыі. Перамогу святкавалі нашыя тэнісісты з агульным лікам 3:2. Зборная Беларусі выйшла ў наступны этап турніру.

Нагадаем, што пасля паразы Дзмітрыя Жырмонта лік беларуска-турэцкіх паядынкаў стаў роўны — 2:2. Вырашальнай стала пятая сустрэча, у якой за перамогу змагаліся Кім Ілкел і Ягор Герасімаў. Наш тэнісіст змог абыграць праціўніка ў чатырох партыях — 3:1 (6:2, 7:6, 3:6, 7:6), перадае БЕЛТА.

У верасні беларуская зборная сустрэнецца з камандай Партугаліі, якая абыграла фінаў.

Фота: kintec.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі