У Маскве знік памочнік Мясніковіча

Дзмітрый Шадко / БДУІР
Дзмітрый Шадко / БДУІР

У Маскве знік памочнік старшыні Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіла Мясніковіча. Мужчыну завуць Дзмітрый Шадко, ён грамадзянін Беларусі. Яго шукаюць ужо чацвёрты дзень, паведамляе "База".

10 сакавіка Шадко не прыйшоў на важную нараду, а таксама не адказваў на тэлефанаванні. Калегі занепакоіліся, бо такія паводзіны былі для яго нетыповымі: чыноўніка характарызуюць як вельм пунктуальнага чалавека, які нават пры спазненнях абавязкова пра гэта папярэджваў загадзя.

Знаёмыя ўспомнілі, што апошнім часам Шадко наракаў на хворую спіну: праз болі ў спіне, маўляў, часам не можа нават падняцца з ложка. Яго кватэру ўзламалі, каб праверыць, ці не ляжыць ён у нерухомым стане. Аднак у памяшканні нікога не было. Слядоў чагосьці крымінальнага ў кватэры паліцыя таксама не знайшла.

Пошукі чыноўніка працягваюцца.

Раней Шадко быў першым намеснікам міністра сувязі і інфарматызацыі Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі