У Маскве злавілі хлопца, які ўцёк з беларускай калоніі

22-гадовага грамадзяніна Беларусі затрымалі ў Маскве. Высветлілася, што раней ён уцёк з беларускай калоніі і з'яўляецца небяспечным злачынцам.
Як паведамляе СИТИ-FM, міліцыя выйшла на беларуса, атрымаўшы скаргу ад прадпрымальніка, які расказаў, што невядомы вымагае ў яго грошы. Была арганізаваная спецаперацыя і вымагальніка злавілі. Цяпер вырашаецца пытанне пра яго экстрадыцыю ў Беларусь.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі