У Маскве зламыснікі напалі на кіраўніка беларускай авіякампаніі?

У Маскве зламыснікі напалі на кіраўніка беларускай авіякампаніі?

Інфармацыя расійскіх СМІ пра напад у Маскве на кіраўніка адной з беларускіх авіякампаній не мае дачынення да кампаніі "Белавія". Пра гэта агенцтву "Інтэрфакс-Захад" заявіў намеснік гендырэктара па маркетынгу і знешнеэканамічнай дзейнасці перавозчыка Ігар Чаргінец.

Раней тэлекампанія РЕН ТВ паведаміла, што ў Маскве праваахоўнікі затрымалі двух зламыснікаў, якія ў ноч на 7 снежня напалі на групу мінакоў з пяці чалавек. Адзначаецца, што ў ліку тых, на каго напалі, быў дырэктар "авіяцыйнай кампаніі Рэспублікі Беларусь".

У маскоўскай паліцыі ўдакладнілі, што здарэнне адбылося ў 4.30. Зламыснікамі былі 22-гадовы і 21-гадовы хлопцы. Пагражаючы нажом, яны напалі на чатырох дзяўчат і аднаго мужчыну, які з'яўляўся кіраўніком авіяцыйнага прадпрыемства. Злачынцы ўдарылі мужчыну нажом у сцягно і забралі грошы, мабільнікі і планшэтны камп'ютар.

Фота: newspress.co.il

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі