У Маскве студэнтка пікетавала пасольства Беларусі: "Хлеба, солі, зямлі, волі"

У Маскве студэнтка пікетавала пасольства Беларусі: "Хлеба, солі, зямлі, волі"

У Маскве студэнтка Тася Нікіценка на працягу гадзіны пікетавала пасольства Беларусі. Акцыя прайшла 12 кастрычніка, на другі дзень пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Дзяўчына трымала ў руках плакат з надпісам "Хлеба, солі, зямлі, волі". Фота з'явілася ў Facebook. У каментары адзначаецца, што расійскі паліцэйскі зрабіў здымак плаката і пашпарта Нікіценкі ды пагаварыў з беларусам-ахоўнікам пасольства. Правядзенню акцыі ён не перашкаджаў.

Вядома, што Тася Нікіценка з Віцебска. Яна вучыцца ў Інстытуце журналістыкі і літаратурнай творчасці ў Маскве.

Фота: Facebook

У Маскве студэнтка пікетавала пасольства Беларусі: "Хлеба, солі, зямлі, волі"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі