У Маскве прайшоў мітынг супраць ізаляцыі інтэрнету

У Маскве прайшоў мітынг супраць ізаляцыі інтэрнету

У цэнтры Масквы сёння адбыўся мітынг супраць ізаляцыі інтэрнету. Як перадае ВВС, на акцыю, што праходзіла на праспекце Сахарава, прыйшлі болей за 14 тысяч чалавек. Нагодай для мітынгу стаў законапраект аб “суверэнным інтэрнэце”, які прайшоў першае чытанне ў Дзярждуме сёлета ў лютым.

Паводле гэтага законапраекта, расійскі сегмент глабальнага сеціва зможа працаваць у ізаляваным рэжыме. Папраўкі ў закон “Аб сувязі” і “Аб інфармацыі” рэгламентуюць маршрутызацыю інтэрнет-трафіка такім чынам, каб гэта скараціла да мінімуму аб’ём перадаваных за мяжу дадзеных, якімі абменьваюцца расійскія карыстальнікі. Аўтары дакумента тлумачаць такую неабходнасць “знешнімі пагрозамі”, у тым ліку магчымымі кібератакамі з боку Захаду.

Выступоўцы на мітынгу ў жорсткіх выразах крытыкавалі законапраект, скандавалі “Рукі прэч ад інтэрнету”, трымалі ў руках плакаты “Вясна непазбежная”, “Вялікая Расія — вольны інтэрнет”, “Ратуй інтэрнет — ратуй Расію”.

Перад пачаткам акцыі затрымалі 8 чалавек. Яны прынеслі на акцыю звязку паветраных шарыкаў, а паліцыя расцаніла гэта як “выкарыстанне лятальных сродкаў”. Пасля завяршэнн мітынгу затрымалі яшчэ 13 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі