У Маскве пракаментавалі заяву Саакашвілі пра планы Пуціна аднавіць СССР
![У Маскве пракаментавалі заяву Саакашвілі пра планы Пуціна аднавіць СССР](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/1013503957_0_0_3076_2048_1440x900_80_1_1_5a97080ffc0acb2ec22b8aa34526d539.jpg.webp?itok=Gz1oKRbS)
У Маскве пракаментавалі заяву экс-прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі пра планы Уладзіміра Пуціна аднавіць СССР. Як інфармуе apsny.ge, Саакашвілі сказаў, што "Пуцін вырашыў да 2024 года аднавіць Савецкі Саюз і плануе далучыць Грузію, Арменію, Малдову, Беларусь, асноўную частку Украіны, акрамя заходняй". Паводле яго слоў, цяпер прэзідэнт Расіі будзе намагацца "аслабіць... палітычных лідараў" згаданых краін.
"Не, такіх планаў няма", — сказаў ria.ru прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў.
Савецкі Саюз існаваў з 1922 года да снежня 1991-га. У склад СССР уваходзіла і Беларусь. Менавіта на беларускай зямлі і было прынятае рашэнне пра скасаванне саюзу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.