У Маскве пачынаецца чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы

14 па ліку чэмпіянат адкрыецца ў Маскве на стадыёне “Лужнікі”. Беларуская зборная складаецца з 10 мужчын і 17 жанчын.

Расія ўпершыню прымае лёгкаатлетычныя спаборніцтвы такога ўзроўню. Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі па лёгкай атлетыцы Аляксандр Трашчыла ў адным са сваіх апошніх інтэрв'ю адзначыў, што асноўныя надзеі ўскладае на жаночае кіданне молата, дзе выступіць алімпійская чэмпіёнка 2008 Аксана Мянькова, і дзесяцібор'е, у якім краіну прадставіць Андрэй Краўчанка. Па словах трэнера, калі у іх атрымаецца падняцца на п'едэстал, гэта стане вялікім поспехам беларускай лёгкай атлетыкі, паведамляе БелТА.

Нагадаем, што на папярэднім найбуйнейшым форуме, якім былі Алімпійскія гульні ў Лондане, беларусы выступілі няўдала. Кідальніца молата Надзея Астапчук была пазбаўленая залатога медаля за наяўнасць у арганізме забароненых прэпаратаў. Іншых жа медальных поспехаў у беларусаў проста не было.

Фота lifeglobe.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі