У Маскве гарэў буйны нафтаперапрацоўчы завод

У Маскве гарэў буйны нафтаперапрацоўчы завод

У Маскве раніцай у суботу гарэў буйны нафтаперапрацоўчы завод. Як паведамляе ВВС са спасылкай на расійскія экстраныя службы, на прадпрыемстве, размешчаным  у Капотні, што на паўднёвым усходзе горада, зафіксавалі два ачагі гарэння вышынёй болей за 10 метраў.

На ўстаноўцы крэкінгу адбывалася паходневае гарэнне, існавала пагроза пераходу агню на ўстаноўку, якая знаходзілася побач. Пажару прысвоілі павышаны ўзровень складанасці.

У 8:20 паводле мясцовага часу ўзгаранне лакалізавалі. Прадстаўнікі Мінэнерга заявілі, што небяспекі для навакольнага асяроддзя няма. Паводле папярэдніх звестак, на пажары ніхто не пацярпеў.

Маскоўскі НПЗ у Капотні ўваходзіць у кампанію “Газпрамнафта”. Гэта адзін з найбуйнешых расійскіх НПЗ, які забяспечвае болей за траціну рынка паліва для маскоўскага рэгіёну і з’яўляецца галоўным пастаўшчыком паліва для аэрапортаў расійскай сталіцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі