У Маскве абмеркавалі стварэнне міжнароднага пункта пропуску на мяжы з Беларуссю

У Маскве абмеркавалі стварэнне міжнароднага пункта пропуску на мяжы з Беларуссю

У Маскве абмеркавалі стварэнне міжнароднага пункта пропуску на мяжы з Беларуссю ў Смаленскай вобласці. Праз яго замежнікі змогуць трапіць у Расію. Як інфармуе афіцыйны партал адміністрацыі Смаленскай вобласці, праект быў абмеркаваны 14 лістапада падчас сустрэчы прэм'ер-міністра РФ Дзмітрыя Мядзведзева і губернатара Смаленшчыны Аляксея Астроўскага. Адзначалася, што на прыцягненні інвестыцый у рэгіён, на развіццё турыстычнай галіны негатыўна ўплывае немагчымасць уезду з Беларусі замежных турыстаў і інвестараў. Як вядома, яны могуць трапіць у Расію толькі праз міжнародныя пункты пропуску, якіх на гэтым участку мяжы няма.

Астроўскі нагадаў, што праз Смаленскую вобласць праходзіць 75% грузаў з Еўропы ў Расійскую Федэрацыю, а таксама 35% расійскіх грузаў. Цяпер рыхтуецца дакументацыя для арганізацыі міжнароднага пункта пропуску ў пасёлку Красная Горка.

Як вядома, пасля ўвядзення Беларуссю ў пачатку 2017 года бязвізавага рэжыму для грамадзян 80 краін Расія ўстанавіла на расійска-беларускай мяжы "памежную зону". Новаўвядзенне датычыла не беларусаў, а грамадзян іншых краін, у якіх пачалі правяраць дакументы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі