У Марыупальскім тэатры пад бамбёжкай загінулі каля 300 чалавек

У Марыупальскім тэатры пад бамбёжкай загінулі каля 300 чалавек

У Марыупальскім драмтэатры ў выніку бамбёжкі загінулі каля 300 чалавек. Пра гэта ў сцсетках паведаміла прэс-служба гарадской рады. 

"Да апошняга хочацца верыць, што ўсім удалося выратавацца. Але словы тых, хто быў унутры будынка ў момант гэтага тэрарыстычнага акту кажуць пра адваротнае", — кажуць у Марыупальскай радзе.

16 сакавіка на тэатр, дзе хаваліся некалькі соцень чалавек (пераважна жанчыны і дзеці) была скінутая магутная авіябомба. Людзі апынуліся пад заваламі ў бамбасховішчы. Пазней стала вядома, што на зямлі каля тэатра быў зроблены вялікі надпіс па-руску "Дзеці", каб перасцерагчы нападнікаў.

"Драматычны тэатр цынічна знішчылі веснікі "рускага свету". Гэтых фашыстаў 21-га стагоддзя не спыніў ні велізарны надпіс "Дзеці", ні заявы саміх людзей, што там толькі мірныя — жанчыны, дзеці, старыя. Акупант ведаў куды б'е. Ведаў, якія могуць быць наступствы, і ўсё адно бомбы ўпалі на месца, якое стала сховішчам для соцень марыупальцаў. Не можа быць і ніколі не будзе тлумачэння гэтай нечалавечай жорсткасці. Як ніколі і не будзе прабачэння тым, хто прынёс у наш дом разруху, боль і пакуты", — гаворыцца ў паведамленні.

Вялікая частка марыупальцаў, якія апынуліся пад заваламі, выжыла і была выратаваная.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі