У Малдове службовых сабак навучаць разумець румынскую мову

Дакумент ужо зацвердзіў урад і ён набыў моц. На сённяшні дзень у кіналагічным цэнтры ў Кішынёве курс дрэсіроўкі праходзяць 22 сабакі. Іх вучаць выконваць каманды не толькі на рускай мове, але і на румынскай.


Спецыялісты сцвярджаюць, што калі сабаку навучыць выконваць каманды на адной мове, то перавучыць яго ў далейшым немагчыма. Таму кінолагі віталі ініцыятыву ўладаў. Аднак яны звяртаюць увагу, што ў Малдове няма спецыялізаваных кніг па дрэсіроўцы на румынскай мове.


Цікава, што ў Румыніі сабак навучаюць з-за адсутнасці адпаведнай літаратуры, не на румынскай мове, а на французскай і нямецкай мовах, адзначае сайт delfi.lv.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі