У Маладзечне загінулі двое мужчын — іх засыпала грунтам

У Маладзечне загінулі двое мужчын —  іх засыпала грунтам

У Маладзечне падчас земляных працаў загінула двое мужчын, перадае Мінскае абласное ўпраўленне МНС. Інцыдэнт здарыўся ўвечары 7 верасня, каля 20:00. Трое рабочых працавалі ў траншэі ля вуліцы Гарадоцкай, якую пракладвалі пад ліўнёвую каналізацыю. Глыбіны траншэі складае 2 метры, шырыня —  1,5 метра. У пэўны момант на іх абрынуўся грунт.

Да прыезду выратавальнікаў дапамогу пацярпелым стараліся аказаць дапамогу сведкі здарэння. Пазней супрацоўнікі МНС дасталі ўсіх траіх мужчын з-пад грунта і перадалі медыкам. Дваім дапамагчы ўжо не змаглі, трэцяга шпіталізавалі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі