У Маладзечне з інтэрната эвакуявалі 60 чалавек (фота)

У Маладзечне з інтэрната эвакуявалі 60 чалавек (фота)

У Маладзечне ўвечары 9 студзеня з інтэрната эвакуявалі 60 чалавек. Прычынай задымлення стала кароткае замыканне электраправодкі электрашчыта. Калі дым ахапіў першы паверх, спрацавала  аўтаматычная сігналізацыя. Аднак узгарання не адбылося.

Як інфармуе прэс-служба МНС, ратавальнікі ліхтарамі асвятлялі шлях да выхаду праз дымавую заслону: электраэнергія была адключаная. Эвакуацыя жыхароў з верхніх паверхаў не спатрэбілася. Падчас здарэння ніхто не пацярпеў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі