У адной з сеткавых крам пакупнікам прапаноўваюць асобна плаціць за латок для яек. У чэку з'яўляюцца дзве пазіцыі — 2,45 рубля за сталовыя яйкі другой катэгорыі і 14 капеек за латок, піша kraj.by.
Калі ж купляць яйкі ў пакеце, заплаціць лавядзецца толькі 2,45 рубля.
У адміністрацыі крамы тлумачаць, што яйкі без упакоўкі "адгрузіў адзін з пастаўшчыкоў". Маўляў, кампанія закупіла латкі асобна. Супрацоўнікі крамы самі фасуюць у іх тавар.

