У Маладзечне на гаўбцы дома выбухнуў гіраскутар (фота)

У Маладзечне на гаўбцы дома выбухнуў гіраскутар (фота)

Надзвычайнае здарэнне адбылося 4 траўня ў Маладзечне. Увечары, а 19-й гадзіне, мясцовым ратавальнікам затэлефанавала жанчына і паведаміла, што ў доме па вуліцы Скарыны, 38 загарэўся гіраскутар, паведамляе сайт kraj.by.

Прылада стаяла на на зарадцы на гаўбцы. Электрапрыбор нечакана выбухнуў і загарэўся. На шчасце, гаспадары былі дома і самі справіліся з агнём. 

Яны распавялі ратавальнікам, што купілі скутар у інтэрнэт-краме ў снежні мінулага года. Агонь знішчыў прыбор і пашкодзіў аздабленне гаўбца.

У Маладзечне на гаўбцы дома выбухнуў гіраскутар (фота)
Фота: kraj.by
У Маладзечне на гаўбцы дома выбухнуў гіраскутар (фота)
Фота: kraj.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі