У Макса Каржа выйшаў новы альбом

У Макса Каржа выйшаў новы альбом

Макс Корж выпусціў новы альбом пад назвай "Психи попадают в топ". У яго ўвайшлі 19 трэкаў.

Знайсці яго можна на стрымінгавых платформах Яндэкс.Музыка, VK Музыка, Spotify і Apple Music.

У звароце да сваіх прыхільнікаў музыка паведаміў, што гэты альбом створаны на аснове эмоцый, атрыманых ад іх. "Эмоцыі на канцэртах, эмоцыі пры сустрэчах, усё самае лепшае ў маім жыцці, усё самае горшае — усё ў гэтым альбоме. Дзякуй, што вы ёсць у мяне. Назва "Псіхі трапляюць у топ" — гэта пра вас", — напісаў рэпер.

Папярэдні альбом "Малый повзрослел, ч. 2" з'явіўся чатыры гады таму — у 2017-м.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі