У Магілёве з выбарчага ўчастка выдалілі назіральнікаў ад АГП
![У Магілёве з выбарчага ўчастка выдалілі назіральнікаў ад АГП](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/vybary-1611.jpg.webp?itok=khH_RccL)
У Магілёве з выбарчага ўчастка, размешчанага ў мясцовай школе №17, выдалілі назіральнікаў ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Як перадае Радыё Сабода са спасылкай на БелаПАН, Уладзіміру Грышанаву і Аляксандру Царуку інкрымінавалі парушэнне Выбарчага кодэкса.
Старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі АГП Уладзімір Шанцаў называе гэта помстай за тое, што назіральнікі дапамагалі выкрываць выбарчыя “каруселі”.
Выбарчая камісія № 154 абвінаваціла Царука ў размовах з выбаршчыкамі. У сваю чаргу ў камісіі № 153 палічылі, што Грышанаў вёў відэаздымку. Пры гэтым Шанцаў сцвярджае, што Грышанаў мае “старамодны тэлефон”, у якім не прадугледжаная фукнцыя запісу відэа.
Ва ўчастковых камісіях настойваюць, што парушэнні ўсё ж былі, а назіральнікі не зрэагавалі на заўвагі.