У Магілёве штодня вырабляюць па 5 тысяч асобнікаў "Кветак Вялікай Перамогі"

Магілёўскае прадпрыемства “Стужка” пачала вырабляць “Кветкі Вялікай Перамогі” — да 5 тысяч бутаньерак штодня. Яна ўяўляе сабой белую кветку на лістах яблыневага колеру з чырвона-зялёнай стужкай. На прадпрыемстве кажуць, што прадукцыя не ўласцівая іх вытворчасці, але выраб засвоілі ў сціслыя тэрміны па ўласных эскізах.

Пры неабходнасці выпуск “Кветак Вялікай Перамогі”, як і стужак у колерах нацыянальнага сцяга, можа быць павялічаны ў 10 разоў, паведамляе ТРК “Магілёў”.

Нагадаем, што новы сімвал Перамогі быў прэзентаваны на 42-м з’ездзе Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі ў студзені бягучага года. Яго станоўча ацаніў і кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Мяркуецца, што гэты сімвал з’яўляецца альтэрнатывай “георгіеўскім стужкам”.

Фота: brsm.grodno.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі