У Магілёўскім раёне нявеста выпала з гаўбца ў дзень свайго вяселля

Як паведамляе БелаПАН, трагічны выпадак адбыўся ўвечары 1 чэрвеня ў мястэчку Вейна Магілёўскага раёна. Раніцай таго дня дзяўчына, якая працавала ветлекарам, выйшла замуж.

Маладыя не рабілі вялікага вяселля, сабралі толькі блізкіх на кватэры. Пасля таго як госці разышліся, паміж маладымі ўзнікла сварка з-за рэўнасці. Па словах жаніха, яму не спадабалася штосьці ў паводзінах маладой, таму яны пасвырыліся. Нявеста выбегла на гаўбец пятага паверху і кінулася ўніз.



Цяпер эксперты вызначаюць, ці меўся склад злачынства ў гэтым інцыдэнце.



Фота — look.com.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі