У Мадрыдзе гарэў гатэль — эвакуявалі каля 200 чалавек

Пажар пачаўся на верхніх паверхах / Reuters
Пажар пачаўся на верхніх паверхах / Reuters

У Мадрыдзе ў чацвер вечарам загарэўся гатэль. Узгаранне адбылося на верхніх паверхах, было відаць адкрытае полымя. На месца прыбылі 15 брыгад ратавальнікаў, паведаміла ў Twitter мясцовая служба экстранай дапамогі.

"У момант пажару ў гатэлі Nuevo Madrid ("Нуэва Мадрыд") знаходзілася каля 200 чалавек. Яны былі эвакуяваныя", — распавялі ў службе экстранай дапамогі. Што стала прычынай узгарання, таксама пакуль невядома.

Аб пацярпелых не паведамляецца. Вядома толькі, што беларусаў сярод іх няма, пра гэта паведаміла амбасада РБ у Іспаніі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі