У лякарні ў Мар'інай Горцы прарвала трубу (фота)

Як паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, прарыў трубы ўнутранага водазабеспячэння дыяметрам 50 мм адбыўся ў паддашкавым памяшканні. Будынак шпіталя трохпавярховы, цагляны. На трэцім паверсе размешчаны аперацыйны блок, на другім паверсе — радзільня.



На момант прарыву трубы аперацыі не вяліся. Пацярпелых няма.



Паведамляецца, што прарыў ліквідаваны і цяпер вядуцца работы па сушцы і праветрыванні аперацыйнай.



Фота — mchs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі