У Львове ўводзяць турыстычны падатак

У Львове ўводзяць турыстычны падатак

У Львове ўводзяць турыстычны падатак. З 1 красавіка турыстам давядзецца заплаціць ад 0,2% да 0,5% мінімальнага заробку (на сённяшні дзень гэта 4173 грыўні) штодня пры арэндзе жылля для начоўкі ў горадзе. Такое рашэнне 11 сакавіка прыняла сесія Львоўскай гарадской рады, інфармуе яе прэс-служба.

Адзначаецца, што стаўкі турыстычнага збору прыводзяцца ў адпаведнасць з падатковым кодэксам Украіны. Яны датычаць і ўнутранага, і ўязнога турызму. Памер збору залежыць ад кошту начоўкі: да 350 грыўняў — 0,2%, ад 350 грн да 750 грн — 0,3%; 750-1200 грыўняў — 0,4%; ад 1200 грн — 0,5%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі