У Лужках прэзентавалі кнігу Васіля Стомы “Маё мястэчка”

Сустрэча была арганізавана культурна-асветніцкім Цэнтрам імя Драздовіча, якім кіруе Ада Райчонак, і мясцовымі ўладамі. Праходзіла яна ў Доме культуры ў Лужках, што ў Шаркаўшчынскім раёне. На прэзентацыі прысутнічала каля трох дзесяткаў чалавек, сярод якіх былі і краязнаўцы, і простыя жыхары былога мястэчка, неабыякавыя да яго лёсу.

Кніга “Маё мястэчка” выдадзена ў 2014 годзе ў Мінску выдавецтвам “Лімарыус” накладам у 300 асобнікаў і ўжо стала рарытэтам. Тэкст падрыхтаваў да друку мовазнаўца Зміцер Саўка, які і адкрыў гэту сустрэчу. Разам з ім на сцэне прысутнічала гісторык Наталля Гардзіенка, якая таксама дапамагала ў выданні гэтага твора.

Васіль Стома, пісьменнік і грамадскі дзеяч на эміграцыі, нарадзіўся ў Лужках у 1911 годзе, пасля 1944 года быў у эміграцыі. З 1949 года жыў у ЗША, уваходзіў у Беларуска-Амерыканскае Згуртаванне, быў радным БНР. Памёр у 1992 годзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі