У Літве затрымалі юрыста, які перадаваў звесткі беларускаму КДБ
![Мантас Данелюс / "Наша Ніва"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/mantas-0310.jpg.webp?itok=GTUr_0e1)
Мантас Данелюс / "Наша Ніва"
У Літве затрымалі юрыста Мантаса Данелюса, які ўваходзіў у беларускія арганізацыі ў Літве і перадаваў пра іх звесткі ў КДБ. Паводле інфармацыі "Белсата", затрымаў яго Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы.
Як распавядала Еўрарадыё, Данелюс знаёміўся з беларусамі як бізнес-кансультант, праводзіў лекцыі па тым, як адкрыць сваю справу, і прапаноўваў юрыдычную дапамогу.
Ён таксама супрацоўнічаў з беларускімі дзяржаўнымі СМІ: выступаў як юрыст на тэлеканале "Беларусь 1", у прыватнасці, па "справе Аўтуховіча".
Данелюс не хаваў, што перадае інфармацыю беларускай дзяржаўнай прапагандыстцы Ксеніі Лебедзевай, якая з’яўляецца супрацоўніцай КДБ. Сам літовец не бачыў у гэтым праблемы, бо, як ён казаў, Літва і Беларусь не знаходзяцца ў варожых дачыненнях.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.