У Літве пачаліся буйныя міжнародныя ваенныя вучэнні

Падчас вучэнняў у Літве / delfi.lt
Падчас вучэнняў у Літве / delfi.lt

17 кастрычніка ў Літве пачаліся буйныя міжнародныя ваенныя вучэнні — "Железны воўк 2022-II". У іх удзельнічаюць 3500 вайскоўцаў з Літвы, Бельгіі, Чэхіі, Германіі, Нідэрландаў, Нарвегіі, Люксембурга, Вялікабрытаніі, ЗША, Аўстраліі і каля 700 адзінак баявой тэхнікі (танкі, бронетэхніка, артылерыя). Як піша Delfi, вучэнні праходзяць на палігоне ў Швянчонскім раёне і ў яго наваколлі. У іх паўдзельнічае і баявая група перадавых сіл NATO.

Таксама ў панядзелак стартавалі штогадовыя ядзерныя вучэнні NATO "Steadfast Noon". У палётах над Паўночным морам, Бельгіяй і Вялікабрытаніяй паўдзельнічаюць да 60 самалётаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі