У Літве наеліся ўдосыць

У Літве адбыўся першы нацыянальны чэмпіянат ежы “Удосыць 2007”. Пераможцам стаў 150-кілаграмовы жыхар Вільнюса Ігар Гальперын, які з’еў 2 кг 200 гр ежы – бефстроганаў, плоў і гавядзіну.


“Проста прыйшоў, паспрабаваў і атрымалася”, - заявіў пераможца, які не мог стаяць на месцы ад пераядання.


Перад заканчэннем конкурсу Гальперын перастаў есці, абаперся рукой аб стол і выцер з ілба пот, але дапамога медыкаў яму не спатрэбілася.


У спаборніцтве былі вызначаныя таксама пераможцы ў катэгорыях “самы элегантны ядок” і “самы арыгінальны ўдзельнік”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі