У Лідзе хлебзавод пачне выпуск чвэртачак боханаў
![Прадукцыя Лідскага хлебазавода](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-12/lida-2112.jpg.webp?itok=XDe1hWbz)
Прадукцыя Лідскага хлебазавода / lidanews.by
Лідскі хлебазавод пачне выпускаць у гандлёвую сетку чвэртачкі боханаў хлеба. Робіцца гэта па просьбах мясцовых жыхароў, піша "Лідская газета".
Маўляў, чытачы раёнкі звярнуліся да прадпрыемства з просьбай праз газету — выпускаць папулярныя гатункі хлеба чвэртачкамі боханаў. Многія лідчане хочуць купляць свежы хлеб, а не захоўваць яго доўга дома, дзе ён псуецца і плеснее, піша газета.
Прадстаўніца хавода Жанна Шабухава паведаміла, што выпуск чвэртачак хлеба запланаваны на студзень 2024 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.