Вы тут

У Лідзе чыноўнік без маскі нагадваў прадстаўнікам гандлю пра масачны рэжым

Лідскі чыноўнік без маскі нагадвае пра масачны рэжым / t.me/LidaMedia

У Лідскім райвыканкаме кіраўнікам гандлёвых арганізацый рэкамендавалі ўзмацніць кантроль за прафілактыкай каранавіруса. Гэтай тэме была прысвечаная адмысловая нарада, паведамляе прэс-служба мясцовага райвыканкама.

"З восені уведзены абавязковы масачны рэжым. Гэта значыць, знаходзіцца ў краме без сродку абароны нельга. Не аштрафуюць, але адправіць дадому без пакупак могуць", — адзначае прэс-служба.

Як бачна на фатаздымку, чыноўнік, які праводзіў нараду, быў без маскі. Праўда, сацыяльную дыстанцыю ад слухачоў ён трымаў. А вось прадстаўнікі гандлю, якія яго слухалі, былі ў масках.

Як вядома, у Лідскім раёне выявілі індыйскі штам каранавіруса "Дэльта". Ён больш небяспечны, чым ранейшыя штамы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.