У "ЛДНР" пакаралі смерцю камандзіра роты за дэзерцірства байцоў — праваабаронца

Віктар Севальнеў / theins.ru
Віктар Севальнеў / theins.ru

Не на фронце, а ў выніку пакарання мог загінуць камандзір роты асуджаны расіянін Віктар Севальнеў. Так лічыць расійскі праваабаронца Уладзімір Асечкін. 20 лістапада Севальнеў патэлефанаваў жонцы Ліліі і расказаў, што яго збіраюцца вывезці з бальніцы, дзе ён знаходзіўся з раненнем, і расстраляць — за тое, што салдаты яго роты дэзертыравалі.

"Сёння я, заўтра іншы, вось і ўсё. Мы ў іх забойны матэрыял. Мінабароны расстрэльвае людзей", — гэта апошняе паведамленне, якое Севальнеў перадаў праз жонку. Гісторыю распавядае The Insider, з якім Асечкін падзяліўся матэрыяламі.

На мінулым тыдні Ліліі паведамілі, што яе муж загінуў у ДНР 25 лістапада ад аскепкавых раненняў і магутнага ўдару па галаве. Прадстаўнік Мінабароны паабяцаў, што цела і дакументы ёй хутка даставяць у Маскву.

Прадстаўнік Мінабароны, які аглядаў загінулага Севальнева, сказаў, што траўмы на яго целе могуць быць вынікам удару кувалдай. "Асколачнае раненне па целе, і ў галаву ўдарыла моцна, паламала чэрап", — казаў ён. Нагадаем, раней ударам кувалдай быў пакараны баец ПВК Вагнера Яўген Нужын — ён здаўся ўкраінцам у палон. На відэа перад смерцю ён казаў, што яго выкралі ў Кіеве і цяпер будуць "судзіць". Заснавальнік ПВК Вагнера Яўген Прыгожын публічна ўхваліў забойства Нужына.

Прадстаўнікі ПВК Вагнера некалькі разоў прыязджалі ў калонію ў Калужскай вобласці, дзе адбываў пакаранне Севальнеў. Яны завербавалі на вайну яго сына Алега, які сядзеў у той жа калоніі. Хлопец загінуў. Тады ісці ваяваць вырашыў Севальнеў. Ён падпісаў кантракт з Мінабароны і ў пачатку кастрычніка яго этапавалі з калоніі ў "лагер зладжвання" Луганскай вобласці. Яго прызначылі камандаваць ротай. Нават паспелі ўзнагародзіць за паспяховы выхад яго падраздзялення з акружэння. Але ў лістападзе яго рота панесла вялікія страты, частка байцоў загінула, астатнія разбегліся.

На думку Асечкіна, да забойства Севальнева могуць быць датычныя "аналагі ПВК Вагнера" з "ЛДПР". Але адказнасць за ягонае забойства, таксама як і за забойства Нужына, нясе Мінабароны РФ, мяркуе праваабаронца.

В "ЛДНР" казнили командира роты за дезертирство бойцов — правозащитник

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі