У Латвіі памёр працаўнік лакаматыўнай брыгады Беларускай чыгункі

Даўгаўпілс

Даўгаўпілс / grani.lv

У Латвіі памёр працаўнік лакаматыўнай брыгады Беларускай чыгункі. 42-гадовага памочніка машыніста знайшлі ўвечары 1 кастрычніка ў несвядомым стане ў пакоі дома адпачынку лакаматыўных брыгад у дэпо Даўгаўпілса. Ён там адпачываў пасля паездкі з грузавым цягніком з Полацка. На месца выклікалі медыкаў, але рэанімацыйныя мерапрыемствы не далі выніку. Меркаванай прычынай смерці назвалі вострую сардэчную недастатковасць, паведамляе belzhd.site.

За апошні час гэта не першы выпадак смерці фактычна на працоўным месцы работнікаў, ад якіх непасрэдна залежыць бяспечная і бесперабойная эксплуатацыя чыгуначнага транспарту. У канцы лета проста на працоўным месцы па аналагічнай прычыне ў працэсе вядзення цягніка памёр машыніст электрычкі Стоўбцы — Мінск. 

Супольнасць чыгуначнікаў адзначае, што кожны беларускі чыгуначнік адчуў на сабе зніжэнне якасці медабслугоўвання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі