У Латвіі частка грамадзян Беларусі і Расіі можа застацца без працы

У Латвіі частка грамадзян Беларусі і Расіі можа застацца без працы

У Латвіі частка грамадзян Беларусі і Расіі можа застацца без працы, піша Delfi. МУС гэтай краіны падрыхтавала папраўкі да закона аб іміграцыі. Яны прадугледжваюць, што латвійскім працадаўцам давядзецца спыніць працоўныя адносіны з грамадзянамі РБ і РФ, калі ў тых няма статуса пастаяннага жыхара ЕС.

Прадугледжваецца, што выдача паўторных відаў на жыхарства грамадзянам Беларусі і Расіі будзе спынена да 30 чэрвеня 2023-га. Аднак МУС прапануе пашырыць спіс выключэнняў для працягнення відаў на жыхарства. У яго трапілі асобы, якія знаходзяцца ў Латвіі "па меркаваннях гуманнасці або ў інтарэсах латвійскай дзяржавы", асобы, якія знаходзяцца ў Латвіі на працягу доўгага часу, а таксама асобы, якія маюць цесныя сямейныя сувязі з грамадзянамі або неграмадзянамі Латвіі. Ва ўсіх гэтых выпадках беларусам і расіянам дадуць статус пастаяннага жыхара ЕС нават калі іх узровень валодання латышскай мовай не адпавядае патрабаванням.

У МУС Латвіі прызнаюць, што ў выпадку прыняцця паправак частка грамадзян Беларусі і Расіі страціць працу і не зможа знаходзіцца на латвійскай тэрыторыі. На 1 ліпеня 2022-га ў латвійскіх кампаніях было 2180 працаўнікоў з Беларусі і Расіі з дзейнымі відамі на жыхарства. На 1 жніўня 2099 беларусаў і расіян знаходзіліся ў Латвіі на падставе віз у сувязі з працай.

Папраўкі да закона аб іміграцыі спачатку разгледзіць урад. Далей яго мусіць ухваліць парламент.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі