У ласасёвай ікры з Беларусі Рассельгаснагляд выявіў мыш'як

У ласасёвай ікры з Беларусі Рассельгаснагляд выявіў мыш'як

Рассельгаснагляд паведамляе, што чарговы раз выявіў беларускія прадукты харчавання, якія не адпавядаюць ветэрынарна-санітарным патрабаванням і нормаў Еўразійскага эканамічнага саюза і Расійскай Федэрацыі.

Так, у астуджанай ялавічыне, вырабленай беларускім прадпрыемствам ЗАТ "Партнёр і К" быў выяўлены тэтрацыклін. У сувязі з гэтым з 23 сакавіка ўводзіцца часовая забарона на пастаўкі прадукцыі з гэтага прадпрыемства ў Расію.
  
Таксама расійска ведамства ўводзіць рэжым узмоцненага лабараторнага кантролю прадукцыі, вырабленай на наступных прадпрыемствах Беларусі:
  
— ААТ "Беларуськалій", мясаперапрацоўчы комплекс (тэтрацыклін у ялавічыне астуджанай);
  
— ААТ "Дзятлаўскі сыраробны завод" (натаміцын у сыры);
  
— ААТ "Пастаўскі малочны завод" (сульфаметазін у сыроватцы малочнай канцэнтраванай).
  
Таксама Рассельгаснагляд паведамляе што выявіў парушэнні ў прадукцыі некаторых беларускіх прадпрыемстваў, але пакуль не ўводзіць абмежаванні на іх пастаўкі. У сухім малацэ, якое кампанія "Бабушкина крынка" пастаўляе на ТАА "Данон Індустрыя" (Маскоўская вобласць Расіі), выявілі лінкаміцын і тылазін. У крупчастай ікры ласося, якую выпускае ААТ "Белрыба", знайшлі мыш'як. У сухім малацэ ААТ "Мілкавіта" расіяне выявілі норфлаксацын, а ў пітным ультрапастэрызаваным малацэ з УПП "Полацкі малочны камбінат" —сульфаметазін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі