У Кыргызстане наркагандляр прадаваў гашыш у форме сэрцаў (фота)
![У Кыргызстане наркагандляр прадаваў гашыш у форме сэрцаў (фота)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/gashysh_1.jpg.webp?itok=F9uSsX8V)
У Кыргызстане затрыманы наркагандляр, які прадаваў гашыш у форме сэрцаў. Падчас вобшуку ў яго адабралі 41 спрэсаваны брыкет наркотыка агульнай вагой 455 грамаў. Большая частка брыкетаў была простакутнай формы, аднак сярод іх трапляліся і брыкеты ў форме сэрцаў.
Праваахоўнікі мяркуюць, што прадавец наляпіў такіх “дозаў” пад настрой, у гонар Дня святога Валянціна. Цяпер мужчыну змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання і завялі на яго крымінальную справу за незаконнае захоўванне наркотыкаў.