У красавіку ў Беларусі інфляцыя склала 0,7%

У красавіку ў Беларусі інфляцыя склала 0,7%

У красавіку індэкс спажывецкіх коштаў на тавары і паслугі ў Беларусі склаў 100,7%, у параўнанні з сакавіком 2017-га. Калі ж параўноўваць са снежнем мінулага года, то ён склаў 102,4%. Пра гэта паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

У мінулым месяцы харчовыя тавары ў нашай краіне падаражалі на 0,8% (у параўнанні са снежнем 2016-га — на 2,3%), нехарчовыя — на 0,2% (1,4%), паслугі — на 1% (4,1%).

Партал tut.by нагадвае, што за 2016 год цэны на тавары і платныя паслугі выраслі на 10,6%, у 2015 годзе — на 12%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі